
[Verse 1]
Та быў звычайным беларусам, хутчэй бедным, чым багатым
Ня верыў у Бога, не канфліктаваў з уладай
Мабыць хмары над дахам не давалі спакою
Калі ня сьніш па начох і пытаешся: хто я?
З заплюшчанымі вачыма, завязаным ротам - ніхто я / ніхто ты
[Chorus 1]
Амфэтамін, потым гераін
Спачатку вас шмат, потым - ты адзін
Потым...
[Verse 2]
Моташна жыць сярод недазвышчалавекаў
Бачыць сьвет скрозь цемру зачыненых павекаў...
Ты сраў на іхныя пагрозы/парады
Ты жывеш ня дзеля грошай і ня дзеля пасады
Маленькія дзірачкі на венах не пашкодзяць сьветаўспрыманьню
Тата, а дзядуля Ленін рабіў з таварыш Крупскай каханьне?
Над маім сусьветам навісла пагроза
Але мне ўсё пох, я заўсёды пад наркозам
Я растараваўся ў сьвеце, мае патрэбна доза
[Chorus 2]
Амфэтамін, потым гераін
Спачатку вас шмат, потым - ты адзін
Амфэтамін, потым гераін
Спачатку вас шмат, потым - ты адзін
[Pre-Chorus]
Цябе знойдуць у труне з жалезабетону
Дзе па квадратных мэтрах плошчы разлічана мейсца жыхарства
Тыя, што заўсёды ў згодзе з законам -
У шэрых камуфляжах санітары грамадства
[Chorus 3]
Амфэтамін, потым гераін
Спачатку вас шмат, потым - ты адзін
Амфэтамін, потым гераін
Спачатку вас шмат, потым - ты адзін
Потым нікога
[Post-Chorus]
Некаму можа падацца гэта ўсё вельмі простым
Але надзвычай цікава самому пісаць сваё...
Забойства